Беларускі Калегіюм

Запрашаем у “Падарожжа па беларускай Сонечнай сістэме і не толькі”

Запрашаем у “Падарожжа па беларускай Сонечнай сістэме і не толькі”

8 ліпеня 2017 года

Беларускі Калегіюм запрашае ў навуковае падарожжа

Беларускі космас:

Падарожжа па беларускай Сонечнай сістэме і не толькі

Станькава

Юпітэр – гэта вярхоўны рымскі бог, а яшчэ – самая вялікая планета Сонечнай сістэмы, а яшчэ… вёска непадалёк ад Мінска. А побач, цалкам прадказальна, – Марс. А вакол іх – уся Беларусь. З руінамі шыкоўных сядзіб, старажытнымі дубамі, што – людзі вераць – памагаюць спаўняць жаданні, партызанскімі зямлянкамі, святымі крыніцамі і магіламі святых. А таксама геніяльнымі паэтамі, рамантычнымі і драматычнымі легендамі і вазáмі гісторый.

Усё гэта мы можам дасьледаваць у нашым новым навуковым падарожжы з цыкла “Вера Беларусі”. А таксама даследуем трансфармацыю веры ад часоў позняй Рэчы Паспалітай да Другой Сусветнай вайны, адведаем месца балтыйска-чарнаморскага водападзелу, “пекла на зямлі” паводле Янкі Купалы ды месца ацалення ўсіх хворых паводле святой Валянціны Мінскай.

Наш маршрут будзе пралягаць праз Касынь, Сёмкаў Гарадок, Сёмкава, Станькава, Марс, Юпітэр, Крысава.

Вядзе падарожжа акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюму Ірына Дубянецкая

Інфармацыя па тэлефоне +375 29 1987154 (Валянціна).

martsinovich

Comments are closed.