Як прайшла “Летняя школа-2017”. Фотарэпартаж

Як прайшла “Летняя школа-2017”. Фотарэпартаж

2–3 верасня 2017 года адбылася ІІІ Летняя школа Беларускага Калегіюму. Як праходзілі пасяджэнні – у невялікім фотарэпартажы.

Удзельнікі Летняй школы з дываном, які, па перакананнях мясцовых людзей, маляваў Язэп Драздовіч;


Хата ў аграсядзібе на Глыбоччыне, дзе праводзіліся дыскусіі Летняй школы


Аляксей Чубат (справа), кіраўнік установы “Культура роднага краю” распавядае пра сучасныя ўдалыя спробы працы са спадчынай


Цікавы расповед кандыдата мастацтвазнаўства Ганны Барвенавай пра сімволіку нацыянальных строяў


Алег Дзярновіч (справа), кандыдат гістарычных навук, выступіў з лекцыяй “Лінгвістычныя выклікі Рэнесанса і моўныя эксперыменты першадрукаў ВКЛ”.


“Францішак Скарына і перарваная традыцыя беларускай еўрапейскасці” — так сфармулявала галоўную тэму абмеркаванняў Ірына Дубянецкая, доктар тэалогіі, доктар філасофіі, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюму. На фота ў цэнтры – пісьменнік і вядомы філасоф Валянцін Акудовіч


Дыскусіі і нефармальныя размовы адбываліся цягам усяго часу, пакуль праходзіла Летняя школа

martsinovich

Comments are closed.