Кіруе майстэрняй Андрэй Хадановіч.

У межах Перакладчыцкай майстэрні прапануюцца заняткі, скіраваныя на:

– разуменне навучэнцамі спецыфікі мастацкага перакладу, яго адрозьнення ад іншых відаў перакладчыцкай дзейнасці;

– знаёмства з асноўнымі тэндэнцымі й рознымі мастацкімі падыходамі ў сусветным і беларускім перакладзе;

– фармаванне ў студэнтаў практычных навыкаў перакладання як разумення чужога тэкста і яго адэкватнага перастварэння ў сваёй мове і культуры.

На занятках разглядаюцца пераклады розных літаратурных жанраў: верш, апавяданне (кароткі фрагмент большай прозы), эсэй. Найчасцей разбіраюцца беларускамоўныя пераклады з ангельскай, французскай, розных славянскіх моваў. Часам аналізуюцца й пераклады з іншых моваў, пад кіраўніцтвам спецыяльна запрошаных экспертаў па гэтых мовах і культурах. Удалыя з мастацкага гледзішча пераклады публікуюцца ў беларускай перыёдыцы, на сайце замежнай літаратуры “ПрайдзіСвет”, у альманаху Беларускага Калегіюму “Паміж”, а таксама як асобныя кнігі.

Умовы паступленьня

Заняткі Перакладчыцкай майстэрні адбываюцца з кастрычніка да чэрвеня перыядычнасцю раз на тыдзень.