Праграма ІІІ Летняй школы Беларускага Калегіюму

Праграма ІІІ Летняй школы Беларускага Калегіюму

Францішак Скарына

і 

перарваная традыцыя беларускай еўрапейскасці

Валодзькава

2–3 верасня 2017 году

 

Актуаліі

 У 2017 годзе спаўняецца 500 гадоў беларускай друкаванай кнізе, беларускай Бібліі і, па вялікім рахунку, беларускай культурнай ідэнтычнасці.

Францішак Скарына ўвёў беларускую культуру ў чацвёрку першых, што здабылі друкаваную перакладную Бібліі да пачатку еўрапейскай Рэфармацыі. Рэфармацыя падштурхнула народы Еўропы да самаасэнсавання і спрычынілася да фармавання новых нацыянальных культур і ў выніку да нацыянальных дзяржаў. У 16 стагоддзі Беларусь была ў самым віры еўрапейскіх рухаў, а часам апыналася на самым фронце інтэлектуальных, культурных і палітычных падзей.

Што далі тыя працэсы нашай краіне з сёняшняга пункту гледжання?

Як паўплывала на беларускае мысленьне і фармаванне культурнай прасторы перарванасць эўрапейскай тоеснасці беларусаў?

У якіх інтэлектуальных і культурных кантэкстах знаходзіць сябе цяперашняя беларуская супольнасць?

Што адбываецца ў Беларускай інтэлектуальнай прасторы?

Як можа фармавацца сучасная беларуская ідэнтычнасць?

У якой ступені на гэты працэс робяць (ці мусяць рабіць) уплыў, з аднаго боку, асэнсаванне сваіх здабыткаў і, з другога боку, памкненне інтэгравацца ў сучасны зьменены сьвет?

Праграма

2 верасьня, субота

11.30          Прыезд, засяленне

12.30         Абед

13.45         Адкрыццё Летняй школы

14.00–15.50           Дыскусія: “Сучасная ацэнка значэньня постаці Францішка Скарыны для беларускай ідэнтычнасці”.

Ірына Дубянецкая (доктар тэалогіі, доктар філасофіі, акадэмічны дырэктар БК). Культуратворчая дзейнасць Францішка Скарыны ў кантэксце еўрапейскіх працэсаў 16 стагоддзя.

Кірыл Лысак. Выяўленне асветніцкага этасу ў творчасці Францішка Скарыны: гісторыка-культурны аспект.

15.50                   Кава-паўза

16.15–18.00           Дыскусія “Беларуская культурная традыцыя ў гістарычнай пэрспэктыве”

Алег Дзярновіч (кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзелу ўсеагульнай гісторыі, міждзяржаўных і міжнародных адносін Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, выкладчык БК). Лінгвістычныя выклікі Рэнесанса і моўныя эксперыменты першадрукароў ВКЛ.

Ганна Барвенава (кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзелу выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі). Канцэпцыя візуальнага аблічча беларускай нацыі: нацыянальны і народны строй.

18.00                    Кава-паўза

18.20                   Дыскусія “Трансфармацыйнае значэнне Рэфармацыі для Беларусі і Эўропы”

Аляксей Фралоў (культуразнаўца).  Рэфармацыя і перарваная традыцыя беларускай эўрапейскасьці (Дыялог з Ірынай Дубянецкай)

19.00                    Вячэра і нефармальная праграма

3 верасня, нядзеля

9.00                      Сняданак

10.00                    Агульная дыскусія па пытаннях беларускіх нацыятворчых працэсах у гістарычнай перспектыве

10.50                   Дыскусія “Нацыянальная ідэнтычнасць і сучасныя інтэлектуальныя практыкі”

Валянцін Акудовіч (кіраўнік аддзяленьня філязофіі і літаратуры БК). Францішак Скарына, як вітрына нацыянальнай мроі.

11.40                   Кава-паўза

12.00                   Працяг дыскусіі “Нацыянальная ідэнтычнасць і сучасныя інтэлектуальныя практыкі”

Аляксей Чубат (кіраўнік установы “Культура роднага краю”). Да ідэнтычнасці праз сучасныя спосабы працы са спадчынай (на прыкладах-кейсах з Пружан (“Спадчына Міколы Тарасюка”), Магілёва (“Даследванне і вывучэнне яўрэйскіх могілак”), Ашмян “Горад, які паставіў гістарычны спектакль пра сябе”).

13.00                   Абед

15.00                   Агульная дыскусія па пытаннях сучасных культуратворчых і нацыятворчых працэсаў у Беларусі

16.00                    Кава-паўза

16.20.                   Фінальная дыскусія. Закрыццё Летняй школы.

17.00                    Ад’езд

martsinovich

Comments are closed.