akud

Для беларускай прасторы аддзяленне філасофіі/літаратуры – унікальны праект у некалькіх сэнсах. Перадусім гэта злучэнне літаратуры з філасофіяй у гамагенны дыскурс, як агульную прастору для інтэлектуальных і эстэтычных рэфлексій. Па-другое, аддзяленне мае ўсе характарыстыкі гэтак званага “творчага”. Інакш кажучы, сюды найбольш прыходзяць за навукай стварэння тэкстаў. І найбольш тыя, хто ўжо пачаў пісаць вершы, прозу, філасофскія эсэ і да т.п. А дзеля гэтага найперш неабходна прызвычаіцца да свабоднага мыслення і вольнага духу творчасці. Чаму спряе адмыслова сфармаваны корпус выкладчыкаў, якія сваёй жыццядзейнасцю засведчылі, што не на словах, а на справе ведаюць, чым ёсць свабода ва ўсіх яе праявах.

Адукацыйны працэс арганізуюць:
а) курсы лекцыяў;
б) спецкурсы;
в) спецсемінары;
г) майстар-класы;
д) індывідуальная праца з тэкстамі і праектамі студэнтаў (улучна з працай над уласным часопісам “Паміж”).
ж) філасофскія вандроўкі.

Куратар спецыялізацыі: Валянцін Акудовіч

Умовы паступлення:
1. Уласныя тэксты (тэкстамі лічацца філасофскія эсэ, артыкулы, празаічныя альбо паэтычныя тэксты, матэрыялы даследніцкага, рэфератыўнага, журналісцкага ці іншага характару, эсэ на вольна абраную тэму…
2. Запоўненая анкета

План набора:
25-30 чалавек па выніках сумоўя і і выканання ўступных патрабаванняў.

Выкладчыкі і курсы.