“Перакладчыцкая майстэрня” аб’яўляе набор

“Перакладчыцкая майстэрня” аб’яўляе набор

Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў

абвяшчаюць набор на новы курс мастацкага перакладу.

13.01.2017

пачынае працу

Перакладчыцкая майстэрня Андрэя Хадановіча

 

Хадановіч

Андрэй Хадановіч

 

Перакладчыцкая майстэрня” прапануе заняткі, скіраваныя на

разуменне спецыфікі мастацкага перакладу, яго адрознення ад іншых відаў перакладчыцкай дзейнасці;

знаёмства з асноўнымі тэндэнцымі і рознымі мастацкімі падыходамі ў сусветным і беларускім перакладзе;

фармаванне практычных навыкаў перакладання як разумення чужога тэксту і яго адэкватнага перастварэння ў сваёй мове і культуры.

На занятках разглядаюцца пераклады розных літаратурных жанраў: верш, апавяданне (кароткі фрагмент большай прозы), эсэ. Найчасцей разбіраюцца беларускамоўныя пераклады з ангельскай, французскай, розных славянскіх моваў. Часам аналізуюцца і пераклады з іншых моваў, пад кіраўніцтвам спецыяльна запрошаных экспертаў па гэтых мовах і культурах. Удалыя з мастацкага гледзішча пераклады потым публікуюцца ў беларускай перыёдыцы, на сайце замежнай літаратуры “ПрайдзіСвет”, у альманаху Беларускага Калегіюму “Паміж”, а таксама як асобныя кнігі.

Працягласць навучання 20 заняткаў з перыядычнасцю раз на тыдзень.

Андрэй Хадановіч – літаратар, перакладчык мастацкай літаратуры, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар васьмі зборнікаў паэзіі й шматлікіх кніг перакладаў. Перакладае з англійскай, французскай, польскай, рускай, украінскай моваў. Выкладае замежную (французскую) літаратуру ў БДУ.

Заяўкі на навучанне ў “Перакладчыцкая майстрэрні” можна падаваць на адрас info@belcollegium.org

Просьба дадаць да заяўкі кароткі матывацыйны ліст і, пажадана, але не абавязкова – некалькі перакладаў (два- тры вершы або дзве-тры старонкі прозы разам з арыгіналам).

martsinovich

Comments are closed.