Падтрымай Жывую Бібліятэку – зрабі падарунак нам, сабе, грамадству!

Падтрымай Жывую Бібліятэку – зрабі падарунак нам, сабе, грамадству!

Каманда Жывой Бібліятэкі ў снежні правяла ажно 4 мерапрыемства: у Віцебску, Мінску, Берасці і Маладзечна. І зараз мы сышлі ў адпачынак да лютага 2017-га году. Але, не гледзячы на ўсё гэта, мы працягваем працаваць. Проста мы хочам, каб наступны год стаў яшчэ больш цікавым для нас і, канешне ж, для вас! Мы хочам, каб вы пазнаёмілісь з новымі Іншымі і сталі лепш разумець сябе, сталі больш прымаць Іншых і сябе, сталі ставіцца да гэтага свету лепш і з разуменнем таго, што ён неверагодна складаны.

kamanda-1

З-за гэтага і дзеля гэтага мы распачалі кампанію па збору сродкаў на Талакошце! Так, сапраўды, Жывая Бібліятэка патрабуе для свайго існавання некаторыя грошы, напрыклад, на арэнду памяшкання, друк, арганізацыю кава-перапынку, аплату праезду “кнігам” і арганізатарам, калі мы едзем у іншы горад. Мы не шукаем сродкі для заробкаў. Мы шукаем сродкі, каб для нас стала магчымым больш увагі надаваць пошуку цікавых і важных “кніг”, а не шмат высілкаў выдаткоўваць на пошук нечага “бясплатнага” у нашай краіне.

Мы спадзяемся, што разам з вамі зможам сабраць дастаткова сродкаў, каб зрабіць 2017-ты год яшчэ больш цікавым для нас усіх! А галоўнае, у нас ёсць надзея і вера ў тое, што стэрэатыпаў і забабонаў у галовах людзей, дзякуючы нашым супольным намаганням, стане яшчэ меньш! А гэта значыць, што шмат каму ў гэтай краіне жыць стане прыемней і зручней.

Вы можаце зрабіць падарунак і нам, і самім сабе, і нашаму грамадству на Каляды, Новы год ці яшчэ на адны Каляды! Гэта проста! Трэба зайсці на Талакошт і дапамагчы Жывой Бібліятэцы грашыма! А калі не можаце дапамагчы грашыма, то можаце там жа (толькі ў іншай укладке) глядзець задачы, якія мы перад сабой паставілі на 2017-ты год – вашыя рукі і галовы патрэбны нам не меньш, чым сродкі, якімі вы нам можаце дапамагчы!

Заўжды ваша каманда Жывой Бібліятэкі!

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram і Telegram і дзяліцца навінамі (у тым ліку і гэтай) з сябрамі! Па ўсім пытанням і з усімі прапановам пішыце нам у сацыяльных сетках альбо на human.library.belarus@gmail.com.

 

martsinovich

Comments are closed.