Беларускі Калегіюм

Новае выданьне Беларускага Калегіюму!

Новае выданьне Беларускага Калегіюму!

Алесь Анціпенка

“Прыпадобніўшыся да насарога”

Кніга працягвае інтэлектуальную сэрыю “Бібліятэка “Беларускі калегіюм”, выдаваную ў 2012 –2013 гг.

Пра кнігу

Гэта спроба адказаць на некаторыя важныя пытаньні: што ёсьць мысьленьнем і ці ёсьць штосьці па-за яго межамі? што азначае “верыць”?
што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся? Нарэшце, што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча?

Зьмест кнігі складаюць таксама пераклады клясычнага твора Тао Тэ Чінг вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будысцкай Кхагавісана суты.

Тэксты кнігі аб’ядноўвае ідэя “схаванага чалавека”, альбо не заўсёды відавочных структур нашага існаваньня, якія, каб быць убачанымі, патрабуюць зьмены пазыцыі ці ўнутранай саматрансфармацыі.

Кніга напісана яснай мовай. Аўтар пазьбягаў цьмяных развагаў і спэцыяльнай тэрміналёгіі, прасьвятляючы пры гэтым сутнасьць некаторых складаных філязофскіх і рэлігійных праблемаў.

Пра аўтара

Алесь Анціпенка – адзін з заснавальнікаў Беларускага Калегіюму, яго першы шматгадовы дырэктар (1997–2013). Алесь кандыдат філязофскіх навук, сябра беларускага ПЭН-цэнтру, Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар кнігі “Быць прысутным” (2012), адзін з заснавальнікаў Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.

Водгукі

Ірына Дубянецкая, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюму, доктар сакральнай тэалёгіі:

“Кніга Алеся Анціпенкі “Прыпадобніўшыся да насарога” – бліскучы прыклад сучаснага філязофскага мысьленьня, якое можа зацікавіць шырокае кола чытачоў. Гэты невялікі, але каштоўны збор з чатырох эсэ і двох перакладаў тэкстаў усходняй клясычнай мудрасьці прапануе сьвежы погляд на адвечныя праблемы…”

Валянцін Акудовіч, кіраўнік аддзяленьня філязофіі і літаратуры Беларускага Калегіюму, літаратар:

“Кніга моцная, вельмі моцная і да таго ж унікальная, як для нашага кантэксту…”

Вы таксама можаце скласьці сваё меркаваньне, прачытаўшы эсэ “Ад мысьленьня да мэдытацыі”.

Парамэтры кнігі: фармат А5, аб’ём прыкладна 200 стар. Вокладка мяккая. Без ілюстрацый.

Падтрымаць і замовіць выданьне можна тут

publisher

Comments are closed.