Практыкум “Вербальны дызайн культурнага тэксту”

 

© Андрэй Кот/Citydog.by

Максім Жбанкоў, кіраўнік практыкума:

“Практыкум арыентаваны на выхаванне здольнасці кампетэнтна і востра чытаць культуру – і адпаведна пра яе пісаць. Стратэгічная мэта: паўставанне новай генерацыі культурных аналітыкаў, здольных забяспечыць змястоўную і драйвовую экспертызу актуальнай (пярэстай ды канфліктнай) беларускай культуры – пэўную мапу сэнсаў і лінейку якасці ў наяўным еўрапейскім кантэксце.

Праца падчас практыкума будзе адбывацца ў фармаце творчай лабараторыі, без жорсткага падзелу на лекцыі і практыкаванні. Галоўнае – пошук трапных маркераў культурнага ландшафту і стварэнне на іх падставе канцэптуальных аналітычных тэкстаў.

Фактычна размова ідзе аб практыкуме крытычнага мыслення, гадаванні незалежных гуманітарыяў шырокага профілю: медыя-райтараў, арт-актывістаў, выкладчыкаў. Актыўных саўдзельнікаў гіпертэксту Беларусь”.

Падаць заяўку!