Семінар “Гісторыя беларускай думкі”

© Andrei Liankevich / Anzenberger

Ігар Бабкоў, куратар семінара:

“Гісторыя беларускай думкі – гэта перш за ўсё важныя тэксты, якія засталіся ў беларускай традыцыі, і якія ўласна і складаюць гэтую самую традыцыю.

Гэта гісторыка-культурныя эпохі, кожная са сваёй непаўторнай канфігурацыяй ідэяў, адметным тыпам мыслення, тым, што Мішэль Фуко назваў эпістэмай, альбо інтэлектуальнай фармацыяй.

Гэта таксама кантэксты, жывыя людзі, якія спрабавалі мысліць у прапанаваных абставінах, ставіць істотныя пытанні, і шукаць свае варыянты адказаў.

І нарэшце самі ідэі.

Усё гэта складаецца ў адметную традыцыю мыслення, транскультурную па сваёй сутнасці, якая ў розныя гістарычныя эпохі была арыентаваная на розныя цывілізацыйныя кантэксты, тэксты якой адпаведна паўставалі на розных мовах і ўваходзілі як складовыя часткі ў больш шырокія транс-культурныя (рэгіянальныя) супольнасці”.

Падаць заяўку!

Ігар Бабкоў пра Гісторыю беларускай думкі: