Работа з беларускай інтэлектуальнай традыцыяй як часткай больш шырокага кантэксту: усходнееўрапейскага, еўрапейскага, глабальнага. Асаблівая ўвага звернутая на традыцыі суседзяў (польская, украінская, літоўская, расейская).

У аснове семінар Ігара Бабкова “Гісторыя беларускай думкі”, задача якога “вучыць і вучыцца думаць, — у прадуктыўным сутыкненні з іншымі эпохамі, другімі культурамі, адрознымі ідэнтычнасцямі”.

Куратар спецыялізацыі: Ігар Бабкоў.

Іншыя кірункі:

Філасофія/літаратура

Параўнальныя даследванні цывілізацый

Культурная аналітыка