pamezzha

Галоўная задача накірунка найноўшай гісторыі ў Беларускім калегіюме – азнаямленне навучэнцаў з існымі тэарэтычнымі і метадалагічнымі падыходамі да вывучэння гісторыі ХХ стагоддзя, з найлепшымі ўзорамі даследаванняў найноўшай гісторыі краіны без “забароненых зонаў”, падрыхтоўка да самастойнай даследчай працы.

Прынцыпы і асаблівасці працэсу навучання:

  • спалучэнне “альтэрнатыўнасці” і сістэматычнасці ў выкладанні гістарычнай веды;
  • асаблівая ўвага да практычных заняткаў;
  • інтэграцыя з адукацыйнымі праграмамі больш высокага ўзроўню (MA, PhD праграмы);
  • дапаўненне навучальнага курсу ведамі з абсягу сацыяльна-палітычных навук.

Куратар спецыялізацыі: Аляксей Ластоўскі

Выкладчыкі і курсы