Выкладчык: Андрэй Казакевіч

Курс з’яўляецца ўводзінамі ў праблему сучаснай Еўропы як палітычнай з’явы. Мэта: даць веды і навучыць разумець сучасную Еўропы як складаны палітычных феномен, паказаць асноўныя падыходы да яе разумення і палітычныя супярэчнасці, што афармляюць выклікі і адначасова перспектывы для Еўрапейскага кантыненту.

Асноўны фокус увагі плануецца засяродзіць на: 1) разгляд розных канцэпцый Еўропы, якія цыркулююць у палітычных, гістарычных і іншых даследаваннях; 2) праблемах вызначэння і падтрымкі еўрапейскай палітычнай традыцыі (антычнасць, сярэднявечча, асветніцтва, рамантызм і г.д.); 3) складанасці прасторавага і геапалітычнага разумення феномена Еўропы (палітычнага разнароднасць Еўропы, асіметрычныя адносіны з суседзямі, накірункі інтэграцыі і супрацоўніцтва); 4) ідэйныя, каштоўнасныя і ідэалагічныя падзелы ў сучаснай Еўропе.

Тэматычныя план

Занятак 1. Уводзіны

Агульны ўводны занятак, прысвечаны вызначэнню паняцця Еўропа ў палітычных, гістарычных і культурным вымярэнні.

Занятак 2. Канцэпцыі Еўропы: праблема асэнсавання

Плануецца разгляд асноўных палітычных, гістарычных і культурных канцэпцый Еўропы

Занятак 3. Праблема еўрапейскай  гісторыі і традыцыі

Плануецца разгляд пераемнасці і традыцыі ў палітычных развіцці Еўропы. Наколькі ідэі і каштоўнасці антычнасці, сярэдніх вякоў, рэнесансу, асветніцтва, рамантызму і іншых уплываюць на сучаснае палітычнае развіццё Еўропы, і да якой ступені сучасная еўрапейская палітыка выключна новы феномен.

Занятак 4. Еўропа і праблема палітычнай прасторы

Палітычная прастора Еўропы выключна разнародная, акрамя гэтага Еўропа не мае дакладных палітычных межаў, мае асаблівыя і часта асіметрычнае стасункі са сваімі суседзямі. Занятак прысвечаны разгляду структуры сучаснай Еўропы ў прасторавым вымярэнні.

 Занятак 5. Еўропа і праблема ідэі

Сціслы разгляд спектру палітычных ідэі, якія дамінуюць у сучаснай Еўропе.

Занятак 6. Падсумаванне

 

Літаратура

  1. Норман Дэвіс (2000). Канцэпцыі Еўропы. Фрагмэнты №9
  2. Норма Дэвис (2005). Истрия Европы. Москва.
  3. Ёран Тэрбарн (1997). Еўропа сёння і заўтра. Мінск
  4. Юрг Штайнер (1996). Еўрапейскія дэмакратыі. Менск.
  5. Tim Bale (2005). European Politics. A Comparative Introduction