Ірына Дубянецкая: Веда, сяброўства, дабрыня – размова ў часопісе “Паміж”

фота – racyja.com

Тэкст апублікаваны ў часопісе “Паміж”, №11, 2018

Рэдакцыя: Цяперашні свет на сто адсоткаў рацыянальны і лагічны, матэматызаваны і тэхналагізаваны. Але ж у нас засталася жыццёвая патрэба ўзаемадзейнічаць з містычным і сакральным. Дзе ў сённяшнім свеце шукаць крыніцы містычнага, сакральныя цэнтры?

Ірына Дубянецкая: Сапраўды свет цяпер мяняецца нашмат больш радыкальна і драматычна, чым калі-небудзь раней. Нічога з таго, што адбываецца цяпер, няма ў нашай цывілізацыйнай памяці. Паводле мяне, скончыліся пяць тысячаў гадоў цывілізацыі. Інаўгурацыя пяцітысячагадовай цывілізацыі была зроблена ў Фінляндыі, калі яны аб’явілі, што больш не будуць вучыць дзяцей пісаць ад рукі.

Мы слаба ведаем, што з было намі глыбей за пяць тысячаў гадоў таму. Тое, што мы ведаем, – патрыярхальная, іерархічная цывілізацыя з пэўнымі ўяўленнямі пра сям’ю, месца чалавека і Бога ў свеце. Гэта цывілізацыя пісьмовая, таму што сацыяльныя ўклады знаходзяцца разам у адной мярэжы з метадамі працы з ведаю. Калі мяняецца мадэль накаплення, засваення, трансляцыі ведаў – усё мяняецца: сацыяльныя адносіны, гендэрныя ролі, існаванне сям’і. Read More