Беларускі Калегіюм

Невядомая Беларусь

Невядомая Беларусь

unknown_belarusГэтая кнiга реалізаваная ў межах праграмы польскай замежнай дапамогі Міністэрства замежных спраў РП у 2008 годзе. Непасрэдны выканаўца праграмы Ўсходнеэўрапейскі дэмакратычны цэнтар. Тэксты кнiгi выражаюць толькі погляды аўтараў і не адлюстроўваюць афіцыйны погляд МЗС РП. Аўтары iдэi кнiгi Алесь Анцiпенка i Валянцiн Акудовiч.

Выказваем шчырую падзяку фондам “За новую Беларусь” (Расея) і “Чалавек у бядзе” (Чэхія), а таксама Аляксандру Коктышу і Любашу Вэселу за падрыхтоўку і выданьне расейскай і чэскай вэрсій кнігі.

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы. У 2005 г. кніга была перакладзена і выдадзена ў Расеі і Чэхіі. У Беларусі выдаецца ўпершыню.

Read More

Таталiтарызм. Курс лекцыяў

Таталiтарызм. Курс лекцыяў

tatalitrizmТаталiтарызм. Курс лекцыяў. – Мінск, 2007 221 с. ISBN: 978-9955-437-13-0 / 9789955437130

Змест

Ігар КУЗЬНЯЦОЎ. ТАТАЛІТАРЫЗМ І СТАЛІНІЗМ

Ігар КУЗЬНЯЦОЎ. РЭПРЭСІЎНАЯ МАШЫНА Й ЕЙНЫЯ АХВЯРЫ

Ігар КУЗЬНЯЦОЎ. ТЭХНАЛЁГІЯ РЭПРЭСІЯЎ

Ігар КУЗЬНЯЦОЎ. ІМПЭРЫЯ ГУЛАГ

Ігар КУЗЬНЯЦОЎ. НОСЬБІТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ — АХВЯРЫ ТАТАЛІТАРНАГА РЭЖЫМУ

Анатоль ВЯЛІКІ. КПБ — ЧАСТКА ТАТАЛІТАРНАЕ СЫСТЭМЫ

Анатоль ВЯЛІКІ. ПАРТЫЙНАЯ НАМЭНКЛЯТУРА

Анатоль ВЯЛІКІ. НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПЫТАНЬНЕ, АЛЬБО РЭПРЭСАВАНЬНЕ КУЛЬТУРНАЙ І НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭНТЫЧНАСЬЦІ

Анатоль ВЯЛІКІ. ІДЭАЛЯГІЧНЫ ЎЦІСК

Валянцін МАЗЕЦ. “КАМУНІСТЫЧНАЕ ВЫХАВАНЬНЕ МАСАЎ”, АЛЬБО СМІ ЯК “КАЛЕКТЫЎНЫ АГІТАТАР І ПРАПАГАНДЫСТ”

Віктар АСТРОГА. “ГІСТАРЫЧНАЯ НАВУКА БЕЛАРУСІ ВА ЎМОВАХ ТАТАЛІТАРЫЗМУ” (1919—1991)

Пятро ВАСЮЧЭНКА. ЛІТАРАТУРА ЯК АПАЗЫЦЫЙНЫ ЧЫНЬНІК ТАТАЛІТАРНАГА РЭЖЫМУ

Пятро ВАСЮЧЭНКА. НЕДАПРАЎЛЕНЫ АПАЗЫЦЫЯНІЗМ

Пятро ВАСЮЧЭНКА. ФЭНОМЭН ЛІТАРАТУРНАГА СЭРВІЛІЗМУ

Пятро ВАСЮЧЭНКА. ФЭНОМЭН ЛІТАРАТУРНАГА СЭРВІЛІЗМУ Й НОНКАНФАРМІЗМ

Сяргей ХАРЭЎСКІ. МАСТАЦТВА ТАТАЛІТАРЫЗМУ

Юры ВАШКЕВІЧ. “HOMO SOVIETICUS” — ФЭНОМЭН І АРХЕТЫП

 

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый

slovak-voklСлавацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацыйю – Укладанне: Інстытут грамадскіх пытанняў, Браціслава, 2006

Змест

Прадмова

Уводзіны

І. ЧЫННІК ГІСТОРЫІ І СЛАВАЦКАЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ

Славацкае пытанне ў ХХ стагоддзі

Традыцыі славацкай палітыкі

Фармаванне палітычных сістэм…

Феномен страху — чыннік гісторыі?

Сярэдняя Еўропа і яе прывіды

ІІ. БАРАЦЬБА ЗА ЎСТАЛЯВАННЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ

Падзелы і расколы ў славацкім грамадстве

Наш шлях да стандартнай дэмакратыі

Палітычныя партыі — акторы дэмакратызацыі і сацыяльных рэформаў

СМІ: пошук новага аблічча

ІІІ. ФАРМАВАННЕ ЗНЕШНЯЙ ПАЛІТЫКІ І ЯЕ АБРЫСЫ

Стасункі з Расіяй і кансалідацыя дэмакратыі ў 90-х гг.

Уступленне ў ЕС

Славацкае грамадства ў працэсе інтэграцыі…

IV. ЭКАНАМІЧНЫЯ ПЕРАЎТВАРЭННІ

Эканамічная трансфармацыя…

Прыватызацыя і прамыя замежныя інвестыцыі

Канверсія збройнай вытворчасці

V. РАЗВІТАННЕ З МІНУЛЫМ І НОВЫЯ РЭАЛІІ

Посткамуністычная ментальнасць супраць выклікаў мадэрнізацыі

У паўценю двух
таталітарных сістэм

Роля грамадзянскай
супольнасці і няўрадавых
арганізацый…

ДАДАТАК 1

ДАДАТАК 2

ДАДАТАК 3

ДАДАТАК 4

Аўтары і ўкладальнікі

 

Інстытут грамадскіх пытанняў з’яўляецца незалежнай грамадскай асацыяцыяй спецыялістаў розных галін ведаў. Ён падтрымлівае развіццё адкрытага грамадства і дэмакратычнай палітычнай культуры ў Славакіі. Змест ягонай дзейнасці складаюць:

— аналіз грамадскіх, палітычных, эканамічных, знешнепалітычных, прававых, культурных і іншых пытанняў публічнага характару і абнародаванне вынікаў даследаванняў;

— арганізацыя семінараў, канферэнцый, дыскусійных форумаў, інтэрдысцыплінарных круглых сталоў, майстэрняў, курсаў;

— кансультаванне, дапамога ў падрыхтоўцы маладых спецыялістаў;

— выдавецкая дзейнасць;

— актуалізацыя важных тэм, удзел у прафесійным дыялогу і ў фармаванні грамадскай думкі;

— заахвочванне да актыўнага ўдзелу грамадзян у грамадскіх справах.

ГАНАРОВЫ ПРЭЗІДЭНТ

Марцін БУТАРА

ПРЭЗІДЭНТ

Грыгорый МЯСЕЖНІКАЎ

РАДА

Інгрыд БРОЦКАВА, Марцін БУТАРА, Вольга ДЗЯРФАШАВА,

Петэр ГУНЧЫК, Уладзімір КРЫВЫ, Катарына МАТЭРНАВА,

Грыгорый МЯСЕЖНІКАЎ, Ігар РЫНТЭЛ, Філіп ВАГАЧ

ВЫКАНАЎЧЫ ДЫРЭКТАР

Гана Ліёнс

http: //www.ivo.sk

Рэдактары: Марцін Бутара, Грыгорый Мясежнікаў, Міраслаў Колар

Рэдактары беларускага выдання: Валянцін Акудовіч, Алесь І. Анціпенка, Юрась Барысевіч

Са славацкай пераклалі: Алесь Карцель, Сяргей Сматрычэнка, Ірына Сітнік, Павал Раага, Андрэй Пачопка

Карэктары: Антаніна Хатэнка, Вікторыя Уласевіч

Кампутарная вёрстка і дызайн вокладі: Алесь А. Анціпенка

Фота на вокладцы: Стана Ендэк

Ключ да Ведаў

Ключ да Ведаў

vedy_vokladkaМ.І.Міхайлаў і Н.С.Міхайлава. Ключ да Ведаў: тайныя коды і інтэгральная герменэўтыка старажытнаіндыйскай вышэйшай матэматыкі і хронакампутара: Пер. з санскрыта 8-й гл. “Чхандах-шастры” Пінгалы і каментары. —656 с.

Кніга прысвечана ведыйскай герменэўтыцы і зьмяшчае падрабязнае апісаньне новага метаду дэкадаваньня і астранома-матэматычнага вытлумачэньня веда-санхіт, разгляданых у якасьці зборнікаў зьлітна чытэльных навуковых формул або мантр. У ведыйскіх “мантрах” (літ. “стражах або вартавых мысьленьня”), як правіла, бачаць паэтычныя строфы або магічныя заклінаньні, што адлюстроўваюць, галоўным чынам, цьмяныя фрагмэнты міфалягічнага характару. Цяпер з дапамогай кампутара мантры прачытаны як шыфроўкі або коды лічбаў, кадыфікаваныя ў 7-м тысячагоддзі да н.э., магчыма, астранамічныя назіранні самай глыбокай даўніны, што сягае на сотні тысячаў гадоў ў мінулае.

Новы метад інтэрпрэтаваньня базуецца на ўжываньні алгебраічнага дваічнага кода, адкрытага ў “Чхандах-шастрэ” (“Навуцы кадаваньня і вершаскладаньня”, якая лічыцца традыцыяй адной з “веда-анг”), “жыцьцёва важных частак ведыйскай герменэўтыкі”. Код створаны сродкамі ведыйскага санскрыта, асаблівай мовы праграмаваньня старажытнасьці. Яго распрацоўка, мабыць, была зьвязана з неабходнасьцю шыфраваньня і наступнага завучваньня на памяць вялікіх астранамічных табліц, якія дайшлі да нас ў выглядзе Вед (“Вед, Звестак”). У кнізе падаюцца новыя доказы раней сфармуляванай М.І.Міхайлавым тэорыі інтэрпрэтаціі веда-санхіт у якасьці астранамічных табліц і календара-храномэтра, што і зрабіла іх сапраўдным навуковым ядром хронакосмаса і стрыжанем духоўнага жыцьця і яднаньня Ведыйскай дзяржавы, найвялікшай у старажытным сьвеце (7—3-е тысячагоддзе да н.э.) — папярэдніцы большасці індыйскіх, азіацкіх і эўрапейскіх цівілізацый.

Работа адрасуецца як спецыялістам па старажытнаіндыйскай культуры і літаратуры, так і тым, хто цікавіцца гісторыяй матэматыкі, астраноміі і вытокамі чалавечай думкі і цівілізаціі.

© M.I.Mikhailov, N.S.Mikhailova

ISBN 9955-437-09-Х

ISBN 5-94716-064-1 (Vol. 1)

ISBN 5-94716-065-Х (Vol. 2)

ISBN 5-94716-066-8 (Vol. 3)

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

antalohijaГэтая кніга мае свой выразны кантэкст. Напрыканцы 80-х — пачатку 90-х гадоў цяпер ужо мінулага стагодзьдзя яго фармавалі абставіны й, галоўным чынам, тыя падзеі, што прывялі да ўзьнікненьня нацыянальных рухаў і шэрагу незалежных дзяржаваў на абшарах былога СССР. У тую пару Беларусь зусім нечакана ператварылася ў прыгожы культурніцкі міт, рэпрэзэнтаваны шырокай беларускай публіцы. Стаўленьне да гэтага міту было рознае, і час­та — варожае, аднак зусім пэўна можна сьцьвярджаць, што ў часткі маладых беларускіх навукоўцаў і інтэлектуалаў ён абуджаў новыя й невядомыя дагэтуль пачуцьці. Міт быў загадкавы, і гаварыў пра былую культур­ніцкую, палітычную й гістарычную веліч краіны.

Празь нейкі час, аднак, сталася відочна — міт кепска стасаваўся з тым, што рэльна ўяўлялі зь сябе краіна, ейная культура, інтэлектуальны чын і тагачасная мэнтальнасьць большасьці беларускага насельніцтва. У савецкім літаратурным і мастацкім дыскурсе Беларусь выглядала краінай без гісторыі й той высокай культуры, якую мы прызвычаіліся бачыць у суседніх альбо несуседніх народаў.

Афіцыйная ж вэрсія беларускай гісторыі спараджала ня болей як комплекс непаўнавартасьці й стварала вобраз адвечнай культурніцкай і інтэлектуальнай правінцыі. На захаваньне гэтага вобразу працавалі шматлікія катэдры, аддзелы й сэктары марксісцка-ленінскага вучэньня, гісторыі КПСС і іншых ідэалягічных навук, прадукуючы інтэлектуальныя муляжы й “аналітычныя запіскі” для ідэялягічных органаў.

Адсутнасьць Беларусі як культурніцкай і неідэалягізаванай рэальнасьці ў прадукаваных тэкстах была татальнаю. І гэта быў першы й надзвычай важны выклік: зь яго вынікала неабходнасьць лякалізаваць краіну й культуру, аднак,— лякалізаваць у іншых гістарычных і культуралягічных кантэкстах, іншым маштабе часу й па-за межамі савецкага марксісцкага дыскурсу. І таму тое, што мы называем сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала перадусім як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу.

Другі выклік быў больш істотны: што ёсьць мысьленьнем й што азначае мысьліць? Адказ на гэтае пытаньне быў апафатычны й, на той час,— радыкальны. Мысьліць — значыць не інтэрпрэтаваць тэкстаў. Тэкст іншага — гэта мыліцы для хіжага мысьленьня. Мысьленьне не ўмяшчаецца ў аніякія формулы, тым больш — ідэалягічныя… Яно не падпарадкоўвае й не падпарадкоўваецца: яно разбурае залежнасьці й творыць прастору індывідуальнай свабоды. Дзея ж, альбо па-дзея мысьленья ёсьць выклікам і авантурай. Авантурнасьць, праўда, ніколі не гарантуе посьпеху, затое стварае новы досьвед, які можа стаць падставай посьпеху пры наступных спробах мысьленьня.

І, нарэшце, трэцім выклікам была беларуская мова. Але мова не як сродак і не як інструмэнтар, а як матрыца мысьленьня. Гэта змушала быць мысьленьне не на мове, а ў мове. Інакш кажучы, беларуская мова ўсьведамлялася тым важным і неад’емным элемэнтам, што непасрэдна ўдзельнічае ў разгортваньні ўнікальнага мысьліўнага дыскурсу, які, выяўлены праз іншыя мовы, страчвае шэраг сэнсавых адценьняў і канатацыяў (падобна да таго, як пераклад заўсёды страчвае параўнальна з арыгіналам).

Дадатковымі элемэнтамі ўнікальнасьці гэтага мысьліўнага дыскурсу мусілі стацца культурніцкая традыцыя й гісторыя краіны, зразуметыя як месца ўсялякай беларускай інтэлектуальнай падзеі. І, нарэшце, мысьленьне як унікальная зьява не ўяўлялася мажлівым, калі ягоны суб’ект не стварае праблемнае (мысьліўнае) сытуацыі, экзыстэнцыйным цэнтрам якой ёсьць ён сам.

Прыкладна такім было сьветаадчуваньне шэрагу беларускіх інтэлектуалаў напрыканцы 80-х — пачатку 90-х гг. мінулага стагодзьдзя, для якіх Беларусь сталася па-за відочнаю й па-за эмпірычнаю рэчаіснасьцю, ці — больш, чым месцам нараджэньня й жыхарства. Расповед пра тое, якім чынам адбывалася разгортваньне гэтай мысьліўнай сытуацыі, шаноўны чытач знойдзе ў другой прадмове да гэтай кнігі, напісанай Валянцінам Акудовічам.

Колькі словаў трэба сказаць і пра тое, што фармальна ўяўляе зь сябе кніга й чаму ў ёй рэпрэзэнтаваны тыя тэксты, якія рэпрэзэнтаваны?

Перадусім — гэта збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам прыкладна дзесяці апошніх год. З увагі на азначаны вышэй кантэкст мысьленьня большасьць тэкстаў нельга назваць “навуковымі”. Яны напісаны ў жанры філязофскай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай ці проста інтэлектуальнай эсэістыкі. Эсэ й выступае тут як найменш фармалізаваны й найбольш свабодны жанр пісаньня й мысьленьня. Да таго ж, аб’ектам мысьленьня ў гэтых тэкстах зьяўляюцца не фармалізаваныя праблемы й ня тэксты іншых, хай сабе й выбітных, філёзафаў і мысьліўцаў.

Праўда, некаторыя тэксты былі напісаны й у філязофска- ці літаратуразнаўча-навуковай манеры, але пры гэтым іхная кантэкстуальная прамаркераванасьць вельмі заўважная: яны маглі паўстаць толькі ў беларускай культурніцкай і інтэлектуальнай топіцы гэтага часу.

Пераважная большасьць пададзеных тут тэкстаў была, натуральна, створана ў беларускай мове, і толькі зусім невялікая іх частка перакладзена з расейскай. Беларуская культурніцкая й інтэлектуальная кантэкстуальнасьць перакладзеных тэкстаў відавочная, і гэта ёсьць падставай улучэньня іх у “Анталёгію…”

Аўтары пададзеных тэкстаў рэпрэзэнтуюць розныя інтэлектуальныя асяродкі, а самі тэксты былі напісаны ў розны час, што стварае пэўны зрэз беларускага інтэлектуалізму апошняга дзесяцігодзьдзя. Агульнымі для іх зьяўляюцца, аднак, праблемнае поле й мысьленьне як такое.

Некаторыя тэксты нясуць на сабе адбітак моўнага экспэрымэнтаваньня. Рэдактары выданьня не ўніфікоўвалі правапісу й пакінулі тэксты ў тых беларуска-моўных вэрсіях, у якіх яны былі напісаны.

Нельга не сказаць і пра тое, што “Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня” зьяўляецца ў пэўным сэнсе працягам той працы, якую прарабіў у Польшчы шаноўны сп.Юры Гарбіньскі, які выдаў там кнігу пад назвай “Беларуская думка”. У дачыненьні да “Анталёгіі сучаснага беларускага мысьленьня” выдадзеная ім кніга ўяўляе зь сябе грунтоўны экскурс у гісторыю беларускага мысьленьня. Гэта дало нам магчымасьць засяродзіцца толькі на той інтэлектуальнай сытуцыі, якая паўстала напачатку 90-х гг. і працягвала разьвівацца пазьней. А таму зусім натуральна, што сярод аўтараў тэкстаў, якія ўвайшлі ў “Анталёгію…”, ёсьць і зусім маладыя людзі, які рэпрэзэнтуюць новую генэрацыю беларускіх інтэлектуалаў.

Кніга падрыхтавана “Беларускім калегіюмам”, і дарэчы будзе сказаць, што ладная колькасьць аўтараў пададзеных тут тэкстаў — выкладчыкі БК.

Напрыканцы хачу выказаць шчырую падзяку Польскаму інстытуту ў Менску й Галяндзкай каралеўскай амбасадзе ў Польшчы й Беларусі за дапамогу ў падрыхтоўцы й выданьні гэтай кнігі.

Алесь Анціпенка, Менск, 2003 г.

Змест

ПРАДМОВЫ

Пра кнігу, выклікі й кантэкст

Сучасная беларуская філасофія: гісторыя паўставання

ЭЙДАС

Слова пра спадчыну

Этнас, нацыя й нацыянальная самасьвядомасьць

Традыцыяналісцкі пагляд на традыцыю…

Этыка памежжа…

На мяжы этнічнага й канфэсійнага

Сутнасць і падставы рэлігіі

Шлях большасьці — шлях меншасьці — шлях самоты

Падставы рацыянальнага нацыяналізму

Укрыжаваная Беларусь

Трансфармацыі беларускай нацыянальнай ідэі

Рэпрэсаваная культура і гісторыя

Нефіласофскія думкі пра філасофію

Рошчын і заняпад метафізікі

ЛОГАС

Беларусь як філязофская й мэтадалягічная праблема

Крэольства й праблема нацыянальна-культурнай самаідэнтыфікацыі

Індывідуацыя досьведу й мэтафізыка “прысутнасьці”

Фінал лёгацэнтрычнай парадыгмы

Да дэканструкцыі перадразвагаў разуменьня

“Складка” як падставовая канструкцыя сучаснага філязафаваньня

Палітыка разрываў. Слабое мысьленьне ў эпоху крызы

Пол, клас, нацыя і постсавецкая рэструктурызацыя

ТОПАС

Каардынаты паўсталага

Мой Багушэвіч

Зона метафары

Там, дзе пачынаецца вечнасць…

Культура сьмецьця й сьмецьце культуры

Партызан і антыпартызан

Росквіт і заняпад беларускага літаратурнага авангарду

Эпоха Вялікай Рэтардацыі, альбо Беларуская паэзія заўтра

Безназоўнае

Будучыня ўжо настала

Anthology of contemporary Belarusian thinking

Мэдыі ў посткамуністычных краінах

Мэдыі ў посткамуністычных краінах

medyi2Нарвэскі Хэльсынскі камітэт, Нарвэскі ПЭН-клюб, Беларуская Асацыяцыя журналістаў і Беларускі Пэн-цэнтар прадстаўляюць Матэрыялы міжнароднай канфэрэнцыі, Мэдыі ў посткамуністычных краінах, якая адбылася у Менску, 18—19 кастрычніка 2002 г.

Навуковы рэдактар: Алесь АНЦІПЕНКА

ЗМЕСТ

ПРЫВІТАЛЬНЫЯ ВЫСТУПЫ

Жанна ЛІТВІНА

Валянцін ТАРАС

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА Ў ПОСТКАМУНІСТЫЧНЫХ КРАІНАХ

Александр ТКАЧЕНКО. Напёрсточники

Альмантас САМАЛЯВІЧУС. Цяжар свабоды, альбо літоўскія мэдыі ў пераходны пэрыяд

МАСАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ Й ІДЭАЛЯГІЧНЫ ЎПЛЫЎ: БЕЛАРУСКІ ВАРЫЯНТ

Валянцін АКУДОВІЧ. СМІ як фабрыка міфаў, альбо дослед адной эстэтычнай паразы

Лявон БАРШЧЭЎСКІ. Рэцыдывы мінуўшчыны, альбо постсавецкая медыякратыя

Уладзімер КОЛАС. Танцы на граблях

ПРАПАГАНДЫСЦКАЯ ПРАКТЫКА: ПРЭСА Й УЛАДА

Жанна ЛІТВІНА. “Ідэалягічная праца”, альбо кантраляваная прэса

Максим ЖБАНКОВ. Война мифологий:  пропагандистская лексика белорусских масс-медиа

СВАБОДНЫЯ МАС-МЭДЫІ, АЛЬБО ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ЗАБЕСЬПЯЧЭНЬНЕ ФУНКЦЫЯНАВАНЬНЯ ДЭМАКРАТЫЧНАГА ГРАМАДЗТВА

К’ель Улаф ЕНСЭН. Адказнасьць свабоднай прэсы

Александр ПОТУПА. Масс-медиа и контрольно-корректировочные механизмы общества

МЭДЫІ — ФОРУМ ПУБЛІЧНЫХ ДЫСКУСІЯЎ І БЕЛАРУСКІЯ РЭАЛІІ

Валер БУЛГАКАЎ. Беларуска-расейская інтэграцыя

Міхась ТЫЧЫНА. Стыль журналісцкай публіцыстыкі як падстава для судовых перасьледаў

Семён БУКЧИН. Проблемы культурного уровня белорусской прессы

Сяргей ЗАКОННІКАЎ. Дзеля чаго беларускія ўлады стваралі часопісна-газетны холдынг?

Зборнік Мэдыі іКамунікацыя

Зборнік Мэдыі іКамунікацыя
book-medyji

Мэдыі і камунікацыя

Гэтую кнігу складаюць лекцыі, чытаныя ў Беларускім Калегіюме (БК) на працягу двух навучальных гадоў (1998—2000). “Досьледы камунікацыі і мэдыяў” — адносна новая навуковая дысцыпліна, што выкладаецца ў заходніх унівэрсытэтах, а гэты курс лекцыяў — першае падобнае выданьне ў нашай краіне.

Стваральнікі курсу перадусім мелі на мэце пазнаёміць студэнтаў БК з асноўным корпусам ідэяў і распрацовак заходніх дасьледчыкаў, якія працуюць у названай галіне. Адначасова мы імкнуліся і да пэўнай завершанасьці курсу, што вымагае як ягонай лягічнай будовы, так і дастаткова шырокай рэпрэзэнтацыі матэрыялу, датычнага фэномэну камунікацыі і мас-мэдыяў.

Задача ўскладнялася тым, што лекцыі рыхтаваліся рознымі аўтарамі, аднак, як падаецца, гэта не зашкодзіла выкладу асноўнага зьместу курсу, хаця ў некаторых выпадках і не ўдалося пазьбегнуць факталягічных паўтораў. Разам з тым відавочна, што адрозныя інтэрпрэтацыі матэрыялу дапамагаюць яго лепшаму засваеньню, а спэцыяльны інтарэс з боку выкладчыка/дасьледчыка да якой-небудзь адной тэмы ці праблемы мае сваім вынікам яе больш грунтоўнае асьвятленьне. У стварэньні курсу бралі ўдзел як прафэсійныя навукоўцы, гэтак і прафэсійныя журналісты. Іх прозьвішчы шаноўны чытач знойдзе на адпаведных старонках падрыхтаваных тэкстаў.

Асаблівасьцю курсу зьяўляецца тое, што ягоныя стваральнікі імкнуліся да “сытуацыйнай веды”, зважаючы, што абстрактная веда заўсёды добрая, калі мы можам карыстацца ёю як прыдатным і зручным інструмэнтам. І гэта знайшло сваё адлюстраваньне ў шэрагу інтэрпрэтацыяў сучаснай сытуацыі, зьвязанай з фэномэнам камунікацыі і беларускімі мас-мэдыямі.

Мы будзем удзячныя тым чытачам, якія заўважаць і паведамяць нам пра недахопы і хібы выданьня. Вашая крытыка і парады будуць абавязкова ўлічаныя ў далейшай працы Беларускага Калегіюму.

Мы таксама складаем сваю падзяку польскаму фонду “Ведаць як”, без падтрымкі якога зьяўленьне гэтай кнігі не было б магчымае.

Навуковыя рэдактары выданьня, кандыдаты філязофскіх навук

Алесь АНЦІПЕНКА, Максім ЖБАНКОЎ

Менск, травень 2000 г.