Беларускі Калегіюм

Калегіюм запрашае: Праектная лабараторыя Post Scriptum

Праектная лабараторыя Post Scriptum. Месца, дзе задумваюцца, канструююцца і адбываюцца “падзеі”. Публічныя, групавыя, індывідуальныя. Як у сваіх традыцыйных формах (прэзентацыі, майстар класы, дыскусіі), гэтак і ў аўтарскіх. Адначасова клуб, майстэрня, праектная пляцоўка. Адкрыты праект. Праграма не задаецца, а ствараецца тут і цяпер.
Post Scriptum — не проста каментар “пасля тэкста”. Гэта калі мы адкладаем убок асадку і пачынаем тварыць саму рэальнасць — з матэрыялу прасторы і часа.

Першая сустрэча пятніца, 12 кастрычніка. 19.30. Кнігарня ЛогвінаЎ.
Тэма: “Кіно пра Калегіюм“.
Запрашаюцца выпускнікі, выкладчыкі, сімпатыкі, саўдзельнікі.

Беларускі Калегіюм аб’яўляе набор на 2018/2019 навучальны год

Беларускі Калегіюм прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:

Філасофія / літаратура. Гэты праект не мае аналагаў у краіне, але мае глыбокія карані у еўрапейскай універсітэцкай традыцыі. У ім філасофія з літаратурай  яднаюцца ў адно цэлае, разглядаюцца як грунт і апірышча мадэрнай ідэнтычнасці. У аснове творчая майстэрня Валянціна Акудовіча “Тэорыя і практыка пісьма”. Акцэнт у ёй робіцца на творчасці: не проста навука пісання літаратурных і філасофскіх тэкстаў, але і тварэнне самога сябе, сваёй асобы, уласнай суб’ектнасці. Read More

Мы змяняемся!

У гэтым сезоне Калегіюм будзе святкаваць дваццаць год сваёй дзейнасці. Канешне ж, мы вырашылі сустрэць гэты юбілей радыкальнай рэформай!

Усё мяняецца, і пры гэтым адначасова!

Мы фармуем новую каманду (да нас вярнуўся Ігар Бабкоў, які калісьці распачынаў Калегіюм, – выканаўчым дырэктарам, мы шукаем вэб мастакоў, дызайнераў, аператараў і г. д.).

Мы мяняем канцэпцыю сайта, пераходзячы ад сайта-візітоўкі да жывой адукацыйнай і інтэлектуальнай платформы (былі б удзячныя за парады і прафесійную дапамогу).

Read More