Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць: Беларуская літаратурная крытыка: чаму гэта не працуе?

Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць: Беларуская літаратурная крытыка: чаму гэта не працуе?

воблака тэгаў з “Чорнага замка Альшанскага” Уладзіміра Караткевіча – ілюстрацыя з http://blog.childlib.by

Аналітычны семінар / публічная дыскусія крытыкаў і літаратараў

Вядоўцы: Ігар Бабкоў і Ціхан Чарнякевіч

Кнігарня Логвінаў. 30 лістапада а 19.00

Крытыка ёсць ці крытыкі няма? Літаратура мае ў ёй патрэбу, ці крытыка мае патрэбу ў літаратуры? На колькі адсоткаў праяўляецца стужка літаратуры, калі срэбра не вымываецца крытычнай кіслатой?

Функцыі крытыкі размытыя паўставаннем літаратурнай сітуацыі 2010-х – з узбуйненнем выдавецтваў, з’яўленнем цэлага шэрагу прэмій і ўзнагарод, развіццём новых медыяў, дзякуючы якім на першы план выходзяць стракатыя рэкламныя агляды, “дзясяткі найлепшых”, рэпублікацыі пастоў у сацсетках. Крытычны тэкст перастае асэнсоўваць сам сябе як значнае выказванне, не знаходзіць сабе месца, дрэйфуе ці то ў літаратуразнаўчы аналіз, ці то ў публіцыстычную нататку. І нават у такім кшталце можа бытаваць далёка не ў кожным медыя. З другога боку, рэкламна-прэміяльны дыскурс не надта прагне дэканструкцыі: ва ўмовах замкнёнай прасторы сучаснай літаратуры на гэта трэба мець немалую адвагу, альбо будаваць кампліментарную літаратурна-крытычную рэпутацыю.

Якім чынам мусіць бытаваць крытыка цяпер і ці патрэбна ствараць пляцоўку для іх гуртавання?

publisher

Comments are closed.