Беларускі калегіюм традыцыйна ажыццяўляе набор навучэнцаў на пачатку восені. Ніжэй вы можаце пазнаёміцца з правіламі паступлення ў Беларускі Калегіюм. Падчас навучальнага году ёсць магчымасць запісацца на асобныя курсы-семінары, у выпадку наяўнасці вольных месцаў.

Пытанні звязаныя з паступленнем і навучаннем у Беларускім калегіуме

Набор навучэнцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя і/або прадстаўленых тэкставых/візуальных матэрыялаў. Каб атрымаць запрашэнне на сумоўе, аплікант(-ка) мусіць запоўніць анкету.

Ці магу я абраць адразу некалькі спецыялізацыяў?

Так, вы можаце абраць некалькі спецыялізацыяў і падаць на іх заяўкі, згодна з умовамі паступлення.

У які час адбываюцца заняткі?

Асноўныя заняткі спецыялізацыі адбываюцца ўвечары (пасля 18.30) адзін раз на тыдзень.

Колькі трэба вучыцца ў БК?

Тэрмін навучання па спецыялізацыях БК складае 1-2 гады. Пасля заканчэння 2 гадоў аўдыторных заняткаў, навучэнцы могуць працягваць удзел у праектах і практычных курсах БК.

Колькі чалавек набіраецца ў групы?

У залежнасці ад спецыяльнасці, у групу набіраецца 15-30 чалавек.

У мяне засталіся пытанні. Як я магу атрымаць на іх адказы?

Вы можаце скантактавацца з намі і атрымаць дадатковую інфармацыю праз info@belcollegium.org ці  facebook.com/belcollegium