Каманда калегіюма ўключае ў сябе арганізацыйнае і канцэптуальнае ядро (Рада і Кола выкладчыкаў), а таксама вялікую колькасць валанцёраў, выпускнікоў і сімпатыкаў.
За дваццаць год работы каманда калегіюма некалькі разоў абнаўлялася. На сёння каманда складаецца з Рады Калегіюма: Вялянцін Акудовіч (старшыня рады), Ірына Дубянецкая (акадэмічны дырэктар), Ігар Бабкоў (выканаўчы дырэктар), Максім Жбанкоў, Дар’я Сітнікава (сакратар) і Кола выкладчыкаў: Алесь Разанаў, ганаровы старшыня, Ірына Дубянецкая, Вялянцін Акудовіч , Ігар Бабкоў, Алесь Смалянчук, Максім Жбанкоў, Сяргей Харэўскі, Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў, Андрэй Казакевіч, Сяргей Санько, Андрэй Хадановіч, Сяргей Дубавец ды інш.
У залежнасці ад праектаў і задачаў, пад бягучую дзейнасць фармуюцца рабочыя групы.
Беларускі калегіюм з’яўляецца часткай “Хабу” беларускіх арганізацый (ПЭН цэнтар, БАЖ, Палітычная сфера, Літаратурны дом Логвінаў і Галярэя Ў, Лятучы ўніверсітэт, у супольнасці і каардынацыі з якімі рэалізуе сваю дзейнасць.
У 2015 годзе ў Літве была зарэгістравана грамадская арганізацыя, якая прадстаўляе Калегіюм.

 

Зваротная сувязь

info@belcollegium.org