Беларускі Калегіюм

23 снежня – “Заўсёды твой, Коэн”

23 снежня – “Заўсёды твой, Коэн”

23 снежня а 18-й гадзіне, у апошнюю пятніцу перад Калядамі ў прыўкраснай кампаніі спяваем песні Леанарда Коэна – на беларускай і ў арыгінале.

koen

Прэс-клуб і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на імпрэзу, у якой возьмуць удзел:

Андрэй Хадановіч з музыкантамі
Міхаіл Валодзін
Юрась Ускоў

Леанард Коэн (1934-2016) – культавы канадскі паэт, раманіст і музыка, сусветна вядомы спявак.

На беларускую мову вершы Коэна перакладала Вальжына Морт. Песні Коэна перакладае і спявае Андрэй Хадановіч.

З сабой можна прыносіць пернікі, печыва і мандарынкі, кавай і гарбатай пачастуем.

Прэс-клуб, вул. Веры Харужай 3-601 (ст.метро Якуба Коласа)

martsinovich

Comments are closed.