Беларускі Калегіюм

11 лютага – публічная дыскусія “Мастацкая літаратура ў эпоху постпраўды”

11 лютага – публічная дыскусія “Мастацкая літаратура ў эпоху постпраўды”

VI Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці МІхася Стральцова

11 лютага

Беларускі Калегіюм

Запрашае на публічную дыскусію

Мастацкая літаратура ў эпоху постпраўды

Кніга

У 2016 годзе Оксфардскі слоўнік (Oxford Dictionaries) назваў словам года слова “постпраўда” (posttruth), тым самым засведчыўшы, што “праўда” ужо ня ёсць асноўнай каштоўнасцю нашай цывілізацыі, як было ў папярэднія эпохі.

Час постпраўды – гэта калі нешта іншае ад фактаў ці рацыянальных аргументаў ўплывае на выбар людзей. Час постпраўды – гэта калі праўда не падмяняецца маною ці здрадліваю паўпраўдаю, але проста робіцца неістотнаю.

Што з гэтага вынікае для літаратуры, якая стагоддзямі даследвала чалавека і соцыюм і сваёй “мастацкай праўдаю” ўплывала на “праўду жыцьця”? У пошуку адказаў на гэтае пытанне і ладзіцца дыскусія.

Што адбываецца ці адбылося з чалавекам у нашым часе?

Чаму пахіснулася пазіцыя праўды?

Ці заўважыла літаратура “падзенне праўды” ў сучасным свеце?

Што чакае літаратуру ў эпоху постпраўды?

У дыскусіі бяруць удзел беларускія і замежныя літаратары і мысляры

Валянцін Акудовіч (Беларусь),

Ігар Бабкоў (Беларусь),

Міхаіл Баярын (Беларусь),

Барыс Пятровіч (Беларусь),

Дайнюс Гінталас (Літва),

Марыянна Кіяновська (Украіна),

Мары Лундквіст (Швецыя).

Вядзе дыскусію акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюма Ірына Дубянецкая.

Дыскусія адбудзецца ў Галерэі TUT.BY па адрасе праспект Дзяржынскага, 57. Пачатак а 12.30.

martsinovich

Comments are closed.